БЕЛ Ł РУС

Ноччу на трасе пад Мінскам загінулі двое: аўтамабіль збіў лася, а потым урэзаўся ў дрэва

6.07.2025 / 10:14

Nashaniva.com

На трасе Р-23 «Мінск — Мікашэвічы» каля першай гадзіны ночы адбылася цяжкае дарожна-транспартная здарэнне. Паводле папярэдніх звестак, 33-гадовы кіроўца аўтамабіля Belgee сутыкнуўся з дзікім лосем. У машыне было 5 чалавек.

Пасля наезду машыну кінула ў кювет, і яна ўрэзалася ў дрэва.

Загінулі два пасажыры ва ўзросце 33 і 71 года. Яшчэ трое чалавек былі дастаўлены ў бальніцу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула