БЕЛ Ł РУС

У Рэчыцкім раёне патануў 12-гадовы хлопчык

6.07.2025 / 16:59

Nashaniva.com

Трагедыя здарылася 5 ліпеня каля вёскі Горваль Рэчыцкага раёна, на рацэ Бярэзіна. Паведамленне пра знікненне дзіцяці падчас купання ратавальнікі атрымалі ў 15:24.

Фота: Таварыства ратавання на водах

Паводле інфармацыі МНС, хлопчык 2013 года нараджэння адпачываў на рацэ разам з бацькам. Абодвух падчас плавання пачало зносіць плынню, а пасля дзіця нечакана трапіла ў глыбокую яму пад вадой, дзе і знікла.

Падчас пошукаў ратавальнікі знайшлі цела хлопчыка за 10 метраў ад берага, на глыбіні прыкладна 1,5 метра. Яго дасталі на бераг і перадалі брыгадзе хуткай дапамогі, якая канстатавала смерць.

Як адзначаецца, месца, дзе адбылася трагедыя, не было прызначана для купання. Абставіны здарэння высвятляюцца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула