У серыі «Паэты планеты» выйшлі дзве навінкі
Выдавец Раман Цымбераў паведаміў, што два новыя зборнікі з серыі «Паэты планеты» ўжо паступілі ў продаж. Гэта выбранае ўкраінскай паэткі Лесі Украінкі і «Эпіграмы і афарызмы» нямецкага паэта Фрыдрыха фон Логау, піша Bellit.info.
Афарыстычныя творы нямецкага паэта Фрыдрыха фон Логау (1604—1655) былі напісаны збольшага падчас Трыццацігадовай вайны ў Еўропе. За сваю віртуозную паэтычную дасціпнасць гэта творца без перабольшвання можа быць названы «нямецкім Амарам Хаямам».
Пераклаў творы з нямецкай мовы Лявон Баршчэўскі.
«Выбраная лірыка» класічнай украінскай паэткі Лесі Украінкі (1871—1913) пабачыла свет у перакладзе Георгія Ліхтаровіча
Зборнікі можна прыдбаць у Мінску ў «Акадэмічнай кнізе», а таксама ГЦ «Купалаўскі» пад Кастрычніцкай плошчай, ралеты 41—42.
Чытайце таксама:
Энігматычны пісьменнік з Палесся Андрусь Горват пераплавіў выпрабаванні 2020-х у кнігу «Дом»
Па-беларуску выйдзе «Беларускі снайпер» пасла Шарэпкі, а Квяткоўскі напісаў працяг «Фрашак»