БЕЛ Ł РУС

У Маладзечанскім раёне быў пажар у аздараўленчым лагеры

6.07.2025 / 18:33

Nashaniva.com

Падраздзяленні МНС ліквідавалі ўзгаранне ў аздараўленчым лагеры ў Маладзечанскім раёне, паведамляе прэс-служба ведамства. 

Скрыншот з відэа

Узгаранне адбылося ў спальным корпусе. Эвакуацыю з яго праводзіў персанал лагера.

На месцы інцыдэнту працавалі 5 адзінак тэхнікі МНС. Пацярпелых у выніку няма. Прычына здарэння высвятляецца. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула