На заўтра сіноптыкі прагназуюць спёку
Тыдзень у Беларусі пачнецца з экстрэмальнай спякоты, навальніц і шквалістага ветру. Паводле інфармацыі партала pogoda.by, у панядзелак, 7 ліпеня, тэмпература паветра ўдзень можа дасягаць +35 °C, асабліва ў паўднёвых рэгіёнах краіны.
Здымак ілюстрацыйны. Фота з сацсетак
Уначы надвор’е будзе адносна спакойнае — пераменная воблачнасць, без ападкаў. Але ўдзень чакаюцца кароткачасовыя дажджы і навальніцы на большай частцы тэрыторыі. Месцамі магчымыя моцныя ліўні і град.
Вецер — паўднёвы і паўднёва-заходні, 4—9 м/с, з парывамі днём да 14 м/с. Падчас навальніц — шквалістае ўзмацненне да 15—20 м/с, а месцамі нават да 21—24 м/с.
Тэмпература паветра ўначы складзе ад +12 да +18 °C, на захадзе — да +20 °C. Удзень будзе вельмі горача: +28…+34 °C, на поўдні — да +35 °C.