БЕЛ Ł РУС

Што з выездам з Беларусі раніцай у панядзелак і ці спазняюцца аўтобусы

7.07.2025 / 8:10

Nashaniva.com

Дзяржаўны памежны камітэт прыводзіць па стане на 08:00 наступныя звесткі.

Ілюстрацыйнае фота

На польскай мяжы на пераходзе «Брэст» стаяць 1100 легкавых аўтамабіляў і 14 аўтобусаў.

На літоўскай мяжы ў «Беняконях» чэргаў няма, у «Каменным Логу» — 20 легкавых аўтамабіляў і 6 аўтобусаў.

На латвійскай мяжы ў «Грыгараўшчыне» чэргаў няма.

Але як паведаміў у 07:28 тэлеграм-канал «Мінсктранс. Міжнародныя маршруты», аўтобус «Вільня — Мінск» адпраўленнем са сталіцы Літвы ў 08:00, стаяў перад заездам на беларускую мяжу, аўтобус Мінск — Каўнас, ад'ездам з Мінска ў 23:30, стаяў на выезд з беларускай мяжы. Аўтобус «Мінск — Рыга» (22:00) стаяў у 07:30 на нейтральнай тэрыторыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула