БЕЛ Ł РУС

Карткі Беларусбанка могуць не працаваць у ноч на аўторак

7.07.2025 / 10:30

Nashaniva.com

У ноч на 8 ліпеня трымальнікі плацежных картак Беларусбанка могуць сутыкнуцца з некаторымі цяжкасцямі пры правядзенні аперацый. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе банка.

Так, з 2:00 да 5:00 будуць праводзіцца тэхнічныя работы, у сувязі з чым магчымыя перапынкі ў абслугоўванні.

Праблемы могуць узнікнуць пры выкарыстанні мабільнага і інтэрнэт-банкінгу, СМС-банкінгу, інфакіёскаў, а таксама пры аплаце ў банкаматах з функцыяй recycling.

Пры гэтым банк не паведамляе пра праблемы са зняццем наяўных у банкаматах.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула