Блогерку з Мазыра Паліну Зыль асудзілі на год пазбаўлення волі
Блогерцы і актывістцы з Мазыра Паліне Зыль прысудзілі 1 год пазбаўлення волі, піша Mayday.team.
Вядома, што ў 2020 годзе дзяўчына падтрымала пратэсты, адбывала арышт.
Паліна была затрыманая ў лютым 2025 года. Дзяўчыне выставілі абвінавачванні ва ўдзеле ў пратэстах (арт. 342 КК РБ).
Чытайце таксама:
Гісторыя арышту мазырскай блогеркі, якая некалькі гадоў хавалася ад сілавікоў, аказалася драматычнай