БЕЛ Ł РУС

Стала вядома пра вызваленне палітзняволенай мастачкі-аніматаркі Вольгі Рыбінай

7.07.2025 / 13:23

Nashaniva.com

Яна выйшла на свабоду па памілаванні ў снежні 2024 года.

Вольга Рыбіна

Вольга Рыбіна — мастачка-аніматарка. Вользе 51 год. Яна родам з Вілейкі, скончыла Рэспубліканскую школу-інтэрнат па музыцы і выяўленчым мастацтве, а пасля Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў.

Рыбіна ўдзельнічала ў стварэнні мультсерыяла «Гара самацветаў», была рэжысёрам анімацыйнага альманаха «Для самых маленькіх», мастаком-пастаноўшчыкам альманаха «Казкі старога піяніна».

Яна і цяпер займаецца анімацыяй — стварае прома для бізнэсу, здымае ролікі для сацсетак.

Апроч таго, Вольга захапляецца чайнымі цырымоніямі, удзельнічала ў фестывалях.

Вольга Рыбіна была арыштаваная 6 мая 2023 года. Яе абвінавацілі ў «фінансаванні дзейнасці экстрэмісцкага фармавання».

Рыбінай прысудзілі тры гады калоніі. Агулам у зняволенні жанчына правяла паўтара года.

Як стала вядома, Вольгу вызвалілі па памілаванні ў другой палове 2024 года. Як мяркуе Belarus Women's Foundation, гэта адбылося 9 снежня 2024 года.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула