БЕЛ Ł РУС

Рой пчол напаў на людзей у Францыі, 24 чалавекі пацярпелі, трое трапілі ў рэанімацыю

7.07.2025 / 13:46

Nashaniva.com

У адной з ахвяр адбылася спыненне сэрца, але яе змаглі выратаваць, піша Bfmtv.com.

Скрыншот відэа Bfmtv

Паводле інфармацыі выдання, вуллі былі размешчаныя на тэрасе гатэля ў Арыяку, дэпартамент Канталь.

Мэр горада ўказаў на магчымасць забароны вулляў у цэнтры горада пасля таго, што адбылося. Прадстаўнікі пчалярскай супольнасці лічаць выпадак рэдкім.

Адна з верагодных прычын, паводле іх, — змена паводзін пчол з-за развіцця пароды, што магло прывесці да «дэфектаў паводзін, у тым ліку агрэсіі».

Акрамя таго, прысутнасць азіяцкіх шэршняў, выяўленых на тэрыторыі пчаляром, таксама магла стаць прычынай раздражнення пчол.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула