БЕЛ Ł РУС

Колькі можна зарабіць на высяканні кустоў у Швецыі? Малады беларус падзяліўся досведам

8.07.2025 / 8:30

Nashaniva.com

Хлопец у сваім тыктоку кажа, што зарабляе больш, чым у Польшчы, а за жыллё ў Швецыі ўвогуле нічога не плаціць.

Стас у Швецыі. Фота: @stas_in_europe

20-гадовы Стас вырашыў зарабіць грошы на ноўтбук і пераезд у ЗША. Для таго хлопец спачатку паехаў працаваць у Польшчу, але яму здалося, што плацяць там мала.

Затое ў Польшчы беларус пазнаёміўся з мужчынам, які прапанаваў яму працу ў Швецыі — высякаць кусты ў лесе.

Стас пагадзіўся і цяпер зарабляе па 10 еўра на гадзіну. За месяц павінна атрымлівацца каля 2 тысяч еўра.

@stas_in_europe Мой рабочий день в Швеции Скоро выпущу видео про то как попал сюда... #швеция #эмигрант #европа #работавшвеции #белорусвшвеции #будни ♬ оригинальный звук - Stas_In_Europe

«Лес такі, што часам думаеш: «А можа, ну яго? Дадому ў Беларусь?» А потым згадваеш свае мэты, дзеля якіх ты ўсё гэта пачаў. І зноў сячэш», — кажа хлопец.

У невялічкім доміку каля лесу Стас жыве бясплатна — за яго адказны працадаўца. А вось прадукты даводзіцца набываць самастойна.

На 376 шведскіх крон (прыблізна 117 беларускіх рублёў) хлопец можа купіць хлябцы, малако, тварог, бананы, памідоры, яблыкі, лімон і авакада, кашу, два пратэінавыя батончыкі, курыныя крылы, замарожаную гародніну і слоічак «Нутэлы».

@stas_in_europe Не отель, конечно… но по местным меркам — почти люкс Смотри, где живёт белорус в Швеции!#румтур #жизньвшвеции #эмиграция #швеция #жилье #европа ♬ оригинальный звук - Stas_In_Europe

У выходны дзень Стас ходзіць у саўну — за 8 еўра там можна і папарыцца, і паплаваць. Месца нагадвае беларусу аквапарк: ёсць трампліны для скокаў у ваду, горкі і нават салярый.

@stas_in_europe Пошёл просто в сауну, а попал в мини-аквапарк Горки, трамплины, бассейн — и всё это за 8 евро! Швеция, ты меня удивляешь снова и снова #швеция #аквапарк #сауна #белорусвшвеции #жизньзаграницей #бюджетно #европа ♬ оригинальный звук - Stas_In_Europe

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула