У Мінску закрылі адзін з выхадаў на станцыі метро «Першамайская»
З 7 па 16 ліпеня будзе недаступны выхад №1—2 са станцыі метро «Першамайская», паведамляе прэс-служба Мінскага метрапалітэна.
Прычына часовага закрыцця аднага з выхадаў — рамонтныя работы.
Пасажыраў просяць улічваць гэтыя змены пры планаванні маршруту.
Сам метрапалітэн працуе ў звычайным рэжыме, іншыя выхады застаюцца адкрытымі.
Чытайце таксама:
Графік руху цягнікоў мінскага метро зменіцца 3 ліпеня
Мінскі метрапалітэн выпадкова зліў прапагандысцкую метадычку
У Мінску сёння прыступаюць да працягу Зялёналужскай лініі метро
У назвах станцый метро на выхадах з падземкі зніклі некаторыя літары