БЕЛ Ł РУС

У сацсетках паскардзіліся, што міліцыя штрафуе за фатаграфаванне ў полі з васількамі. Гэта сапраўды так?

7.07.2025 / 20:20

Nashaniva.com

У сацсетках з’явілася інфармацыя, што ў Салігорскім раёне міліцыя нібыта штрафуе людзей за фотасесіі на полі з васількамі. Так, адна жанчына скардзілася, што падчас яе візіту на поле з васількамі каля Слуцка супрацоўнікі міліцыі не пускалі людзей, а тым, хто ўжо быў у полі, нібыта выпісалі штраф у памеры 2 базавых велічынь. Але ў «Мінскай праўдзе» сцвярджаюць, што ўсё не зусім так.

Фота ілюстрацыйнае

Пасля праверкі высветлілася, што поле з васількамі знаходзіцца не пад Слуцкам, а ў Салігорскім раёне, і яно належыць аднаму з сельскагаспадарчых прадпрыемстваў. Гэта зямля знаходзіцца ў сельскагаспадарчым выкарыстанні, таму праходзіць па ёй без дазволу непажадана.

У Салігорскім РАУС патлумачылі, што ўчастковы сапраўды праводзіў прафілактычную гутарку з людзьмі, якія фатаграфаваліся ў полі. Ім растлумачылі, што такія дзеянні могуць пашкодзіць будучаму ўраджаю, а калі гаспадарка зойме адносна гэтага прынцыповую пазіцыю, то фатаграфаванне з таптаннем пасеваў можа разглядацца як пашкоджанне маёмасці.

Што да інфармацыі пра выпісаныя штрафы, то яна нібыта не адпавядае рэчаіснасці.

Міліцыя таксама нагадала, што сельскагаспадарчыя палі могуць апрацоўвацца хімікатамі, таму знаходжанне на іх можа быць шкодным для здароўя. І хоць ніякай афіцыйнага забароны на фотасесіі няма, лепш здымаць усё з узбочыны, не ступаючы на палеткі.

Чытайце таксама:

Чым адрозніваецца бортніцтва ад пчалярства? І чаму вучыліся палякі ў беларускіх бортнікаў

Людзі здзіўляюцца таму, што ў вёсках на Браслаўшчыне няма платоў. Чым гэта можна патлумачыць?

«Разагнаць дармаедаў! Аддаць людзям зямлю!» Трактарыст з Хойнікаў, які цяпер жыве ў Латвіі, параўнаў сельскую гаспадарку там і ў нас

Каментары да артыкула