БЕЛ Ł РУС

У Полацку жанчыну пакаралі за відэа ў тыктоку з мільённымі праглядамі

7.07.2025 / 20:55

Nashaniva.com

У судзе Полацкага раёна і горада Полацка разгледзелі справу аб абароне гонару, годнасці і дзелавой рэпутацыі дзвюх жанчын, якія пацярпелі ад рэпутацыйнай шкоды, нанесенай ім іншай палачанкай праз публікацыю ў тыктоку інфармацыі адносна іх, якая была прызнаная непраўдзівай, піша мясцовае выданне Gorod214.by.

Фота ілюстрацыйнае

Абвінавачаная жанчына ў кастрычніку 2024 года размясціла ў тыктоку відэа, на якім дзве работніцы харчовага блока адной з медыцынскіх устаноў Полацка вяртаюцца з працы з торбамі. Відэа суправаджалася музыкай з фільма «Джэнтльмены ўдачы» і подпісам, які намякаў, што жанчыны нібыта крадуць з працы прадукты.

Відэа хутка набрала больш за мільён праглядаў і выклікала шмат негатыўных каментароў. Пасля гэтага міліцыя праводзіла на прадпрыемстве праверкі, а працадаўца — пазапланавыя рэвізіі, але факт парушэнняў не быў пацверджаны.

Пасля таго жанчыны звярнуліся ў суд з патрабаваннем прызнаць апублікаваную інфармацыю паклёпніцкай, апраўдаць іх і выплаціць маральную кампенсацыю. Адказчыца ў судзе заявіла, што ў відэа не абвінавачвала іх наўпрост і выказвала толькі свае здагадкі.

Суд, аднак, прызнаў, што распаўсюджаныя звесткі не адпавядаюць праўдзе і нанеслі маральную шкоду. Адказчыца цяпер абавязаная размясціць у тыктоку рашэнне суда, выплаціць жанчынам па 300 рублёў кампенсацыі і кампенсаваць судовыя выдаткі.

Абскарджваць прысуд тыктокерка не стала.

Чытайце таксама:

Wildberries забараніў у пунктах выдачы заказаў фатаграфаваць і лаяцца матам

Зоаабаронцы напісалі заяву на гаспадара дома, на канапе якога памёр лось

Нападніку на Латушку прысудзілі 1400 еўра штрафу і дэпартацыю

Каментары да артыкула