У Брэсцкай вобласці непагадзь пакінула без электрычнасці 48 вёсак
«Брэстэнерга» паведаміла, што з-за навальніцы і моцнага ветру на лініі электраперадач паваліліся дрэвы і галіны, якія пашкодзілі правады. Асабліва моцна пацярпелі Пінскі, Пружанскі, Кобрынскі, Брэсцкі і Камянецкі раёны.
Фота: РУП «Брэстэнерга»
Цяпер у вобласці не працуюць больш за 190 трансфарматарных падстанцый. Для аднаўлення электразабеспячэння задзейнічаныя 11 аварыйных брыгад.
Раней сіноптыкі папярэджвалі пра пагаршэнне надвор’я — па ўсёй краіне абвешчана штармавое папярэджанне з-за моцных дажджоў, навальніц і вятроў.
Чытайце таксама:
Непагадзь пакінула без электрычнасці 670 вёсак
На Віцебшчыне вецер абясточыў 39 населеных пунктаў
У Батанічным садзе двое чалавек атрымалі траўмы пры падзенні галіны дрэва