БЕЛ Ł РУС

Нетаньяху вылучыў Трампа на Нобелеўскую прэмію

8.07.2025 / 8:19

Nashaniva.com

Прэм’ер-міністр Ізраіля Біньямін Нетаньяху падчас сустрэчы ў Белым доме паведаміў прэзідэнту ЗША Дональду Трампу, што вылучыў яго на Нобелеўскую прэмію міру.

Фота: Alex Brandon / AP

Паводле слоў ізраільскага лідара, ён асабіста перадаў Трампу ліст аб вылучэнні.

Выступаючы перад журналістамі на пачатку перамоў, Нетаньяху падкрэсліў, што Ізраіль сумесна з ЗША працуе над пошукам краін, якія дапамогуць палесцінцам пабудаваць лепшую будучыню.

На мінулым тыдні Трамп заявіў, што Ізраіль пагадзіўся на 60-дзённае перамір'е ў Газе, а яшчэ раней пра спыненне агню паміж Ізраілем і Іранам.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула