БЕЛ Ł РУС

Колькі каштуе сабраць дзіця ў школу сёлета

8.07.2025 / 8:34

Nashaniva.com

Ужо з сярэдзіны ліпеня ў мінскіх універмагах адкрыюцца традыцыйныя школьныя кірмашы. Колькі бацькам рыхтаваць грошай, пішуць «Мінск-Навіны». 

Для школьнікаў устаноўлены дзелавы стыль адзення.

Так, у камплект адзення дзелавога стылю для хлопчыка ўваходзяць пінжак, камізэлька, штаны, сарочка з кароткім і доўгім рукавамі, джэмпер (гольф), гальштук.

Дзяўчынкі змогуць насіць у школу пінжак, камізэльку, спадніцу, штаны, блузку з кароткімі і доўгімі рукавамі, джэмпер (гольф), сарафан і сукенку. У зімовы час гардэроб навучэнцаў можна ўцяпліць трыкатажнай кофтай.

Арыенціровачны кошт поўнага камплекта для школьнікаў малодшых класаў ва ўнівермагах складае ад 336 да 1129 рублёў, а для старшакласнікаў - ад 414 да 1386 рублёў.

У вучнёўскі камплект уваходзяць адзенне, абутак, заплечнік, канцылярскія і школьна-пісьмовыя прылады.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула