21-гадовага мінчука затрымалі з трыма кілаграмамі наркотыкаў
Міліцыя затрымала маладога чалавека 2004 года нараджэння. Падчас ператрусу ўвагу прыцягнула змесціва заплечніка, а менавіта скруткі з ізаленты ў вялікай колькасці.
Канфіскаваныя скруткі накіравалі ва ўпраўленне Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па Мінску.
Малады чалавек прызнаўся, што ўладкаваўся ў інтэрнэт-краму па продажы наркотыкаў і па ўказанні куратара перавозіў тавар з пазначанага месца для далейшай раскладкі па схованках, такім чынам планаваў зарабіць лёгкія грошы, паведамляе Дзяржкамітэт судовых экспертыз.
Па выніках судовай экспертызы ўстаноўлена, што ў скрутках з ізастужкі знаходзіцца каля 3-х кілаграмаў парашкападобнага рэчыва — альфа-PVP.
Хлопцу пагражае вялікі тэрмін да 15 гадоў, распачата крымінальная справа