БЕЛ Ł РУС

Трамп накіраваў лідарам Японіі, Казахстана і яшчэ 10 краін лісты аб увядзенні з 1 жніўня новых імпартных пошлін

8.07.2025 / 10:51

Nashaniva.com

Копіі лістоў апублікаваныя на яго старонцы ў сацыяльнай сетцы амерыканскага прэзідэнта Truth Social.

Фота: Christopher Furlong / Getty Images

У лістах кіраўнікам Японіі, Паўднёвай Карэі, Казахстана, Малайзіі і Туніса сказана аб планах увесці пошліны на ўсе тавары ў памеры 25%, Лаоса і М'янмы — 40%, ПАР і Босніі і Герцагавіны — 30%, Інданезіі — 32%, Бангладэш і Сербіі — 35%.

Трамп кажа аб зацікаўленасці ЗША ў гандлі з кожнай краінай, пры гэтым сцвярджае, што цяпер яна вядзецца на нявыгадных для ЗША ўмовах.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула