БЕЛ Ł РУС

Жыхару Рэчыцкага раёна прысудзілі штраф за мацерную налепку на аўто

8.07.2025 / 10:55

Nashaniva.com

30-гадовы жыхар Рэчыцкага раёна быў аштрафаваны за прыкольны, як ён мог меркаваць, надпіс з ненарматыўным выразам на аўтамабілі.

Інспектары ДАІ спынілі аўтамабіль у горадзе і склалі пратакол за дробнае хуліганства. Іх увагу прыцягнула налепка «Зяць, ​​н***й узяць».

Акрамя гэтага, у дачыненні да кіроўцы былі аформлены і іншыя пратаколы за парушэнні правілаў дарожнага руху. Змест пратаколаў не ўдакладняецца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула