БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка звярнуў увагу на коз

8.07.2025 / 11:52

Nashaniva.com

Лукашэнка сёння наведаў пад Магілёвам племянны завод па вырошчванні коз, піша БелТА.

Фота: БелТА

Яму расказалі, што на племянных коз ёсць добры попыт не толькі ў Беларусі, але і за мяжой. Ужо былі продажы ва Узбекістан, ёсць заяўкі з Расіі. Племянная работа ў краіне вядзецца, але Аляксандр Лукашэнка патрабуе хутчэй разгортвацца.

У сярэдзіне 2026 года паказчыкі павінны падвоіцца, даручыў ён. «Павінна быць падваенне, пакуль ёсць попыт. Вось яны, жывыя грошы», — сказаў ён.

«Трэба ісці па максімуме. Калі ёсць момант зарабіць грошы, трэба зарабляць, займаць рынак», — запатрабаваў Лукашэнка. — Справа так далей не пойдзе, бо мы так сабе працуем».

Ён дэгуставаў казінае малако і прадукцыю з яго — сыры. У іх складзе камбінацыя з казінага і каровінага малака. Яго запэўнілі, што ёсць рынак і добрая рэнтабельнасць. Прадукцыю ўжо купляюць і ў Расіі.

Аляксандр Лукашэнка высока ацаніў смакавыя якасці і выказаўся пра карысць казінай прадукцыі.

«Выдатнае малако. І дзеткам гэта вельмі важна, — сказаў ён. — Харчаванне — гэта перш за ўсё псіхалогія. Трэба ўлезці чалавеку ў галаву з гэтым сырам. І даказаць яму, што гэта вельмі карысна».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула