БЕЛ Ł РУС

Пяскоў пра самагубства экс-міністра Старавойта: Гэта не можа не шакаваць

8.07.2025 / 12:51

Nashaniva.com

Прэс-сакратар Уладзіміра Пуціна пракаментаваў самагубства экс-міністра транспарту Рамана Старавойта.

Раман Старавойт

«Гэта не можа не шакаваць нармальных людзей. Натуральна, гэта шакавала і нас таксама. Ідзе следства, і менавіта гэтае следства прызвана адказаць на ўсе пытанні», — заявіў прэс-сакратар прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў.

Паводле яго слоў, Уладзіміру Пуціну неадкладна далажылі пра самагубства Старавойта.

Былы міністр транспарту Расіі Раман Старавойт быў звольнены з пасады Пуціным, а потым застрэліўся ў падмаскоўным Адзінцове.

Чытайце таксама:

У расійскім Мінтрансе адначасова з міністрам-самагубцам памёр яшчэ адзін высокі чыноўнік

У Расіі застрэліўся міністр транспарту, зняты з пасады сёння раніцай

Каментары да артыкула