БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка: Да 1 верасня не павінна быць ніводнага бервяна на ўскраіне лесу

8.07.2025 / 13:35

Nashaniva.com

Аляксандр Лукашэнка патрабаваў аператыўна ліквідаваць недапрацоўкі ў расчыстцы і выкарыстанні паваленага лесу. На гэтай тэме засяродзіў увагу падчас рабочай паездкі ў Магілёўскую вобласць, піша БелТА.

Фота: БелТА

«Што гэта за безгаспадарчасць? Вывезлі лес і кінулі», — крытычна выказаўся Аляксандр Лукашэнка, звярнуўшы на гэта асаблівую ўвагу кіраўніка рэгіёна Анатоля Ісачанкі, памочніка па вобласці Сяргея Налівайкі, кіраўніка Адміністрацыі Дзмітрыя Крутога. 

«Каб да 1 верасня па краіне не было ніводнага бервяна, якое валяецца на ўскраіне лесу», — запатрабаваў Лукашэнка.

Інакш, адзначыў ён, запатрабаваная сыравіна проста згніе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула