На рагу праспекта Незалежнасці і вуліцы Леніна адбылося ДТЗ
Сёння каля 11:50 70-гадовы кіроўца Skoda, рухаючыся па вуліцы Леніна, выехала на перакрыжаванне з праспектам Незалежнасці на чырвонае.
Фота: ДАІ Мінгарвыканкама
Яна сутыкнулася з аўтамабілем Citroen, які пачаў рух праз названае перакрыжаванне на дазваляльны зялёны сігнал святлафора, паведамляе гарадское ДАІ
У выніку ДТЗ ніхто не пацярпеў, транспартныя сродкі атрымалі механічныя пашкоджанні.