БЕЛ Ł РУС

Жыхар Ваўкавыскага раёна паеў хатніх грыбоў і трапіў у рэанімацыю

8.07.2025 / 17:40

Nashaniva.com

Жыхар Ваўкавыскага раёна трапіў у рэанімацыю з батулізмам пасля таго, як паеў хатніх кансерваваныя грыбоў. 35-гадовы мужчына спачатку чатыры дні лячыўся самастойна, але калі з’явіліся сур’ёзныя сімптомы — дваенне ў вачах, цяжкасць з глытаннем і дыханнем — выклікаў хуткую дапамогу, паведамляе тэлерадыёкампанія «Гродна».

Фота ілюстрацыйнае

Як патлумачыла доктарка-гігіеністка Гродзенскага абласнога цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Катажына Макуць, без своечасовага ўвядзення антытаксічнай сыроваткі смяротнасць ад батулізму можа дасягаць 70%.

Медыкі нагадваюць, што хатнія кансервы, асабліва грыбы, — гэта зона рызыкі. Пры першых прыкметах атручвання (млоснасць, слабасць, праблемы са зрокам або дыханнем) трэба тэрмінова звяртацца да дактароў. Самалячэнне пры падазрэнні на батулізм можа быць смяротна небяспечным.

Чытайце таксама:

Шпроты «За Радзіму» з партыі з батулізмам знайшлі ў Магілёве

Якія прадукты найчасцей выклікаюць батулізм 

Гарадзенец ледзь не памёр ад хатняга леча

Каментары да артыкула