БЕЛ Ł РУС

Сабаленка стане другой у гісторыі тэнісісткай, якая набрала больш за 12 000 рэйтынгавых балаў

8.07.2025 / 18:8

Nashaniva.com

Беларуская спартсменка, якая займае першы радок у сусветным рэйтынгу WTA, гарантавала сабе як мінімум 12 070 балаў па выніках Уімблдонскага турніру — нават калі прайграе ў чвэрцьфінале немцы Лауры Зігемунд.

Арына Сабаленка. Фота: Robert Prange/Getty Images

Раней гэтую мяжу пераадольвала толькі амерыканка Серэна Уільямс, якая ў 2013 годзе мела 13 615 балаў.

Калі ж Сабаленка пераможа на турніры, то яе колькасць балаў вырасце да 13 640, і гэта стане новым рэкордам у гісторыі WTA.

Арыне Сабаленка 27 гадоў. Яна ўжо тройчы выйгравала турніры серыі Вялікага шлема, а лепшымі вынікамі на Уімблдоне былі выхады ў паўфінал у 2021 і 2023 гадах.

Сёлета Уімблдон праходзіць з 30 чэрвеня па 12 ліпеня, і ў ім бяруць удзел 128 тэнісістак. Агульны прызавы фонд — больш за 53 мільёны фунтаў стэрлінгаў.

Чытайце таксама:

«Хто ты? Дзе Арына? Што ты з ёй зрабіла? Куды дзеліся бровы?» Заўзятары весела абмяркоўваюць новы лук Сабаленкі

Арына Сабаленка пахвалілася моднай цацкай лабубу

Арына Сабаленка прайграла ў фінале «Ралан Гарос»

Арына Сабаленка трэці раз стала чэмпіёнкай турніру WTA-1000 у Мадрыдзе і зарабіла амаль мільён еўра

Каментары да артыкула