БЕЛ Ł РУС

Брату Ігара Лосіка вынеслі прысуд па справе «Беларускага Гаюна»

8.07.2025 / 18:14

Nashaniva.com

Віцебскі абласны суд разглядаў справу Мікіты Лосіка на адкрытым працэсе. Прысуд стаў вядомы 8 ліпеня — тры гады «хіміі», піша «Радыё Свабода».

Мікіта Лосік

26-гадовага Мікіту Лосіка затрымалі ў Оршы ў пачатку красавіка 2025 года. Прычынай затрымання стала так званая справа «Беларускага Гаюна».

Лосіка абвінавацілі паводле артыкула 361.4 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Паводле версіі следства, Мікіта Лосік у лютым 2022 года даслаў у тэлеграм-канал некалькі фотаздымкаў расійскай вайсковай тэхнікі, якая ехала праз Оршу.

Пасля абвяшчэння прысуду Мікіту Лосіка вызвалілі ў зале суда. Прысуд уступіць у законную сілу праз 10 дзён. Адбываць пакаранне Лосік павінен ва ўстанове адкрытага тыпу.

Мікіта — малодшы брат палітвязня Ігара Лосіка, асуджанага на 15 гадоў пазбаўлення волі. Ігар Лосік знаходзіцца за кратамі ўжо больш за пяць гадоў.

Чытайце таксама:

Пяць гадоў таму арыштавалі Ігара Лосіка

У Магілёве дырэктара рэкламнай фірмы асудзілі па справе «Беларускага Гаюна»

Што можа чакаць тых, каго будуць судзіць па справе «Беларускага Гаюна»?

Праваабаронцам вядома пра 20 затрыманых па справе «Беларускага Гаюна»

Каментары да артыкула