БЕЛ Ł РУС

Сабаленка выйшла ў паўфінал Уімблдона, ледзь не асароміўшыся ў матчы са 104-й ракеткай свету

8.07.2025 / 19:5

Nashaniva.com

Першая ракетка планеты прабілася ў паўфінал Уімблдона трэці раз у кар'еры.

Арына Сабаленка. Фота: Clive Brunskill / Getty Images

Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка выйшла ў паўфінал Уімблдонскага турніру — трэцяга ў сезоне турніру Вялікага шлема. У чвэрцьфінале першая ракетка свету сустракалася з 37-гадовай немкай Лаўрай Зігемунд.

Перамога над 104-м нумарам рэйтынгу далася 27-гадовай Сабаленцы вельмі няпроста. Беларуска прайграла першы сэт з лікам 4:6, але затым выправілася ў другой партыі — 6:2. У вырашальным сэце Сабаленка двойчы прайгравала сваю падачу, але ў выніку вярнула абедзве партыі і выйграла з лікам 6:4.

Беларуска выйшла ў паўфінал Уімблдона трэці раз у кар'еры. Цікава, што ў фінале яна пакуль не гуляла ні разу, у адрозненне ад трох іншых мэйджараў.

Наступнай саперніцай Сабаленкі стане альбо амерыканка Аманда Анісімава (12-ы нумар рэйтынгу), альбо расіянка Анастасія Паўлючэнкава (50).

Па выніках Уімблдона Сабаленка ўжо дакладна стане другой у гісторыі тэнісісткай, якая набрала больш за 12000 рэйтынгавых балаў.

Чытайце таксама:

Сабаленка стане другой у гісторыі тэнісісткай, якая набрала больш за 12 000 рэйтынгавых балаў

«Хто ты? Дзе Арына? Што ты з ёй зрабіла? Куды дзеліся бровы?» Заўзятары весела абмяркоўваюць новы лук Сабаленкі

Арына Сабаленка пахвалілася моднай цацкай лабубу

Каментары да артыкула