БЕЛ Ł РУС

У Чарнігаве ўсталявалі і асвяцілі дошку Кастусю Каліноўскаму

8.07.2025 / 19:12

Nashaniva.com

У Чарнігаве адкрылі і асвяцілі інфармацыйную дошку, прысвечаную аднаму з кіраўнікоў паўстання 1863-1864 года ў Беларусі Кастусю Каліноўскаму, піша гомельскае выданне «Штодзень».

Фота: ФБ-акаўнт Аляксандра Ясенчука

Чын асвячэння здзейсніў архіепіскап Наваградскі і Паўночнаамерыканскі Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы Святаслаў (Логін).

У мерапрыемстве ўзялі ўдзел: старшыня дабрачыннага фонду «Вольная Беларусь» і кіраўнік беларускай дыяспары ва Украіне Аляксей Францкевіч, капелан айцец Яўген Орда, дэпутат абласной рады Алег Шпак, а таксама валанцёр Аляксандр Ясянчук.

Ад нядаўняга часу імя Кастуся Каліноўскага носіць адна з вуліц Чарнігава. Таксама ягоным іменем названы завулак.

Чытайце таксама:

Ва ўкраінскім Ужгарадзе з’явілася вуліца імя Кастуся Каліноўскага

У Чарнігаве паставілі памятную шыльду Кастусю Каліноўскаму. Вось як яна выглядае 

У Чарнігаве паставяць мемарыяльную шыльду Кастусю Каліноўскаму з цытатай па-беларуску

Каментары да артыкула