БЕЛ Ł РУС

На мінскім праспекце Дзяржынскага адбылася аварыя з удзелам пяці аўтамабіляў. Адзін з іх перакуліўся

8.07.2025 / 22:27

Nashaniva.com

ДТЗ адбылося прыкладна ў 18:30 8 ліпеня каля дома №131 па праспекце Дзяржынскага ў Мінску, паведамляе ГУУС Мінскага гарвыканкама.

20-гадовы кіроўца каршэрынгавага аўтамабіля Belgee страціў кантроль за кіраваннем і ўрэзаўся ў машыны, якія стаялі ўздоўж дарогі: Volkswagen, Lada, Seat і BYD. У выніку сутыкнення Belgee перакуліўся.

Маладога кіроўцу даставілі ў медыцынскую ўстанову для абследавання.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула