БЕЛ Ł РУС

У Мінску пасажыры змогуць даведацца дакладны час прыбыцця транспарту праз тэлефон

9.07.2025 / 9:52

Nashaniva.com

У Мінску пасажыры гарадскога транспарту могуць па тэлефоне ў рэжыме рэальнага часу даведацца пра прыбыццё патрэбнага маршруту. Пра гэта паведамляе прэс-служба Мінаблвыканкама.

Для атрымання інфармацыі пра дакладнае прыбыццё аўтобуса, тралейбуса або трамвая трэба набраць з мабільнага кароткі нумар 488.

Пасля запытання аўтаінфарматара неабходна назваць пяцізначны код прыпынку. Яго можна знайсці на інфармацыйнай таблічцы побач з QR-кодам.

Паслуга бясплатная і даступная для ўсіх абанентаў мабільнай сувязі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула