БЕЛ Ł РУС

Сучасны, з фасаднай падсветкай: якім будзе новы дзіцячы садок у «Паўночным Беразе»

9.07.2025 / 11:22

Nashaniva.com

У жылым комплексе «Паўночны Бераг» завяршаецца будаўніцтва дзіцячага сада «Сярэбраны кіт». Установа будзе здадзена ў эксплуатацыю ў канцы ліпеня, паведамляе «Мінскбуд». 

Цяпер на аб'екце вядуць унутраныя аддзелачныя работы: у басейне выкладзена плітка, у групах заканчваюць афарбоўку.

У музычнай зале ўстаноўлена піяніна, а кухонная зона поўнасцю ўкамплектавана абсталяваннем. Астатнюю мэблю прывязуць на месца найбліжэйшым часам.

Добраўпарадкаванне тэрыторыі выканана на 90%: спецыялісты ўсталёўваюць ценявыя падстрэшкі і малыя архітэктурныя формы, па перыметры высадзілі дэкаратыўныя хмызнякі.

Гэта першы дзіцячы садок у ВК «Паўночны Бераг».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула