БЕЛ Ł РУС

«Грошы нікуды не падзеліся, іх ніхто не скраў». У Банкаўскім працэсінгавым цэнтры пракаментавалі сітуацыю са спісаннем сродкаў

9.07.2025 / 12:22

Nashaniva.com

Генеральны дырэктар ААТ «Банкаўскі працэсінгавы цэнтр» Аляксандр Сотнікаў пракаментаваў сітуацыю з несанкцыянаваным спісаннем грошай з карт кліентаў.

«З 9 гадзін назіраюцца некаторыя збоі ў працы праграмна-апаратнага комплексу «Банкаўскага працэсінгавага цэнтра», якія, на жаль, прывялі да не вельмі прыемных наступстваў для трымальнікаў картак «Беларусбанк», «Белаграпрамбанк» і «Белінвестбанк». У некаторых трымальнікаў картак гэтых банкаў могуць быць адмоўныя балансы на картках. Работнікі і спецыялісты «Банкаўскага працэсінгавага цэнтра» працуюць над гэтай сітуацыяй», — пракаментаваў ён.

@belarusnovosti В Банковском процессинговом центре прокомментировали ситуацию с утренним списанием средств у клиентов Беларусбанк, БелАгроПромБанк и БелИнвестБанк #беларусбанк #беларусь #новостибеларуси #беларусьсейчас #белорусы #минсксейчас ♬ Aglow (Intro) - Slowed Down Version - Karamel Kel

«Мы ведаем, як яе выправіць. Нам патрэбна пэўная колькасць часу. Мы спадзяемся, што да 14 гадзін усе праблемы будуць вырашаны, і людзі ўбачаць на сваіх картках рэальныя рэшткі. Грошы нікуды не падзеліся, ніхто іх не скраў. Усё будзе добра», — сказаў Аляксей Сотнікаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула