БЕЛ Ł РУС

Мінчане скардзяцца, што ў горадзе вельмі моцна смярдзіць. Санстанцыя кажа, што непакоіцца няма пра што

9.07.2025 / 14:56

Nashaniva.com

Жыхары розных раёнаў сталіцы кажуць, што ў горадзе вельмі дрэнна пахне. 

Скаргі на моцны смурод і пах каналізацыі паступалі з зусім розных раёнаў горада: Серабранка, Усход, Няміга, Шабаны, Зялёны Луг, раён Партызанскага праспекта.

Некаторыя гараджане ўпэўнены, што прычына смуроду ва ўгнаенні палёў вакол сталіцы. Але кажуць, што сёлета пах асабліва моцны.

У Мінскім гарадскім цэнтры эпідэміялогіі кажуць, што турбавацца няма чаго. Галоўны доктар цэнтра Рыгор Гецюк паспрабаваў растлумачыць усё надвор'ем і нейкімі лакальнымі прычынамі, але напусціў яшчэ больш туману.

@minskoblastnovosti5 Минчане жалуются, что в городе очень сильно воняет. Неприятный запах канализации стоит в разных районах города #минск #минсксейчас #шабаны #беларусьновости #новостибеларуси #минскновости #белорусы ♬ Oblivion NPC - Brandon

Вось тлумачэнне Гецюка агенцтву «Мінск-Навіны»:

«Адчуванне непрыемнага паху можна звязаць з прысутнасцю ў атмасферным паветры сумесі розных злучэнняў з крыніц, размешчаных на дадзенай мясцовасці, а таксама комплексам метэаралагічных характарыстык, рэльефам мясцовасці і іншымі фактарамі, якія ўплываюць на перанос, рассеянне і трансфармацыю хімічных злучэнняў у паветры».

Гецюк заявіў, што санстанцыя маніторыць якасць паветра, у тым ліку па дадатковых параметрах. Ён сцвярджае, што ў чэрвені-ліпені ў Мінску максімальна-разавыя канцэнтрацыі забруджваючых рэчываў адпавядалі гігіенічным нормам, то-бок былі ў межах нормы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула