БЕЛ Ł РУС

Дырэктар прыдумаў анлайн-казіно проста ў офісе. Трансляцыя вялася за мяжу

9.07.2025 / 15:6

Nashaniva.com

Эканамічны суд Гомельскай вобласці вынес рашэнне па справе 44-гадовага мужчыны, які незаконна арганізаваў картачныя гульні.

З 2021 па 2024 год ён быў дырэктарам кампаніі ў Гомелі, якая праводзіла азартныя гульні ў карты ў анлайн-рэжыме. У офісе стаялі тры гульнявыя сталы, за якімі працавалі супрацоўнікі.

Яны раскладалі карты перад камерамі і вялі працэс гульні, а відэа транслявалася за мяжу. Пры гэтым самі гульцы ў памяшканні не прысутнічалі.

Паводле закона для такой дзейнасці патрэбна спецыяльная ліцэнзія. Але кампанія яе не атрымлівала і сталы афіцыйна не рэгістравала. У выніку фірма працавала са стратамі і пазней была прызнана банкрутам.

На судзе дырэктар прызнаў сваю віну. Ён патлумачыў, што лічыў, што картныя гульні ў такім фармаце не патрабуюць ліцэнзіі.

Суд улічыў змякчальныя абставіны — на ўтрыманні мужчыны знаходзіцца малалетняе дзіця з інваліднасцю — і прызначыў штраф 420 рублёў.

Рашэнне суда ўжо ўступіла ў сілу і не абскарджвалася.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула