БЕЛ Ł РУС

Банкаўскі працэсінгавы цэнтр вызначыў новы дэдлайн для вяртання грошай на карткі. Два ўжо праваленыя

9.07.2025 / 17:29

Nashaniva.com

Да 17:00, як абяцалася раней, аднавіць працу сістэмы Банкаўскага працэсінгавага цэнтра (БПЦ) не атрымалася.

Як паведамляе прэс-служба БПЦ, спецыялісты працягваюць ліквідацыю тэхнічнага збою, які закрануў працу з карткамі кліентаў «Беларусбанка», «Белаграпрамбанка» і «Белінвестбанка».

З-за збою ў асобных карыстальнікаў на картках з’явіліся няправільныя балансы, у тым ліку адмоўныя. Раней паведамлялася, што праблему вырашаць да 14:00, потым тэрмін перанеслі на 17:00, цяпер — на 22:00.

@belarusnovosti Где деньги? Почему так долго чинят? Белорусы шокированы минусами и списаниями денег на своих банковских картах #беларусбанк #беларусь #новостибеларуси #беларусьсейчас #белорусы #минсксейчас ♬ оригинальный звук - Беларусь Новости

У БПЦ падкрэсліваюць, што робяць усё магчымае, каб аднавіць правільныя даныя, і просяць прабачэння за нязручнасці. Бяспека і камфорт кліентаў застаюцца галоўным прыярытэтам, адзначаецца ў паведамленні.

Чытайце таксама:

Маштабны збой у трох беларускіх банках: з рахункаў знікаюць грошы

«Грошы нікуды не падзеліся, іх ніхто не скраў». У Банкаўскім працэсінгавым цэнтры пракаментавалі сітуацыю са спісаннем сродкаў

За першае паўгоддзе беларусы актыўна збывалі замежную валюту

Каментары да артыкула