БЕЛ Ł РУС

ЗША павялічаць закуп ракет для «Пэтрыят» у 4 разы

9.07.2025 / 18:21

Nashaniva.com

Пентагон павысіў план закупу самых сучасных перахопнікаў Patriot з 3376 да 13 773.

Зенітна-ракетны комплекс «Пэтрыят». Фота By Glenn Fawcett Wikimedia Commons 

Амерыканская армія мае намер выдаткаваць больш за $1,3 мільярда на ракеты-перахопнікі Patriot у 2026-м фінансавым годзе, паведаміла агенцтва Bloomberg 9 ліпеня.

Унутраныя дакументы Пентагона паказваюць, што армія павысіла план закупу самых сучасных перахопнікаў Patriot з 3376 да 13 773.

Гэтае рашэнне прынята пасля ацэнкі Міністэрства абароны, якая паказала, што ЗША на гэты момант маюць толькі 25% перахопнікаў, неабходных для выканання ваенных задач.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула