БЕЛ Ł РУС

У Гомелі мужчына парэзаў сабе шыю на прыпынку, сам не ведаючы навошта

9.07.2025 / 18:24

Nashaniva.com

У Гомелі на прыпынку «Вуліца Пенязькова» затрымалі мужчыну, які сам сабе нанёс раненні ў вобласць шыі. Як высветлілася, ён быў пад уздзеяннем моцных псіхатропных рэчываў, піша гарадскі часопіс «Белка».

Фота ілюстрацыйнае

38-гадовы гамяльчук даўно стаіць на ўліку ў наркалагічным дыспансеры і раней шматкроць судзіўся — у тым ліку за злачынствы, звязаныя з наркотыкамі.

У той дзень ён праз інтэрнэт замовіў мефедрон, забраў «закладку» і ўвёў сабе рэчыва ў пад'ездзе адной з новабудоўляў у раёне гомельскай Шведскай Горкі. Але хутка зразумеў, што гэта быў не мефедрон, а альфа-PVP — надзвычай небяспечны сінтэтычны наркотык. Далей ён нічога не памятае.

Праз некаторы час мужчыну знайшлі на прыпынку, дзе ён ужо рэзаў сябе нажом. Пры асабістым даглядзе міліцыя выявіла рэшткі таго ж наркотыку. Мужчыну абвінавацілі ў незаконным набыцці, захоўванні і перавозцы псіхатропных рэчываў без мэты збыту — яму пагражае да 5 гадоў пазбаўлення волі.

Альфа-PVP — гэта моцны сінтэтычны стымулятар, які хутка выклікае залежнасць і можа прывесці да псіхозаў, галюцынацый і небяспечнай агрэсіі. Людзі пад яго дзеяннем часта паводзяць сябе неадэкватна і небяспечна як для сябе, так і для іншых.

Чытайце таксама:

21-гадовага мінчука затрымалі з трыма кілаграмамі наркотыкаў

У двух беларусаў у Батумі канфіскавалі тры кілаграмы какаіну і 13 тысяч таблетак экстазі

У Мінску закладчык падманваў наркашоп: замовы прымаў, але наркотыкі пакідаў сабе

Каментары да артыкула