БЕЛ Ł РУС

У Барысаве мужчына разбіў чужое аўто металічным ланцугом

9.07.2025 / 19:45

Nashaniva.com

6 ліпеня ў Барысаве раней судзімы мясцовы жыхар пашкодзіў аўтамабіль, які стаяў на бульвары Камарова. Ён нанёс не менш за 15 удараў металічным ланцугом па шкле і кузаўных частках машыны.

Фота ілюстрацыйнае

Паведамленне пра інцыдэнт паступіла ў міліцыю ад мясцовых жыхароў, якія пабачылі напад з акна. Уладальнік аўтамабіля даведаўся пра пашкоджанні ўжо пасля таго, як яму паведамілі пра гэта сілавікі.

Падазраваны не змог растлумачыць, чаму ён гэта зрабіў. Цяпер супраць яго распачатая крымінальная справа паводле ч. 1 арт. 339 (хуліганства) Крымінальнага кодэкса Беларусі.

Следчы камітэт праводзіць праверку і плануе прызначыць судова-псіхіятрычную экспертызу, каб высветліць прычыны паводзін затрыманага.

Чытайце таксама:

Жыхару Рэчыцкага раёна прысудзілі штраф за мацерную налепку на аўто

П’яны мінчук збіў дзвюх дзяўчат на касе ў краме

У Магілёве падлетак пашкодзіў верталёт, які прывезлі для экспазіцыі Музея Славы

Каментары да артыкула