БЕЛ Ł РУС

Залужны і Зяленскі застаюцца шалёна папулярнымі ва Украіне

9.07.2025 / 20:0

Nashaniva.com

А вось рэйтынг цяперашняга галоўнакамандуючага УСУ Аляксандра Сырскага істотна ніжэйшы.

Валерый Залужны (справа) і Аляксандр Сырскі, былы і цяперашні камандуючыя ўкраінскай арміяй. Фота Мінабароны Украіны

Валерый Залужны, пасол у Вялікабрытаніі і былы галоўнакамандуючы Узброенымі сіламі Украіны, застаецца публічнай асобай Украіны з самым высокім рэйтынгам даверу. Пра гэта сведчаць даныя новага апытання, апублікаваныя сацыялагічнай групай «Рэйтынг» 9 ліпеня.

Апытанне, праведзенае 4 і 5 ліпеня, паказала, што 73% украінцаў давяраюць Залужнаму, які займаў пасаду галоўнакамандуючага ўкраінскай арміяй да лютага 2024 года і арганізаваў адпор расійскай агрэсіі.

Высокі давер захоўвае і прэзідэнт ваеннага часу — Уладзіміру Зяленскаму давяраюць 67% апытаных.

На трэцім месцы — кіраўнік украінскай вайсковай разведкі ГУР Кірыла Буданаў. 56% украінцаў яму давяраюць.

Цяперашні галоўнакамандуючы УСУ Аляксандр Сырскі менш папулярны: у яго толькі 41% падтрымкі.

Па стане на люты 2024 года галоўнакамандуючаму Узброеных сіл Аляксандру Сырскаму выказвалі давер 40% украінцаў. Яго папярэднік Валерый Залужны на той момант захоўваў самы высокі давер у краіне — 94%. Такія вынікі дало апытанне Кіеўскага міжнароднага інстытута сацыялогіі 5—10 лютага 2024 года.

Значна знізіўся давер да прэм'ер-міністра Дзяніса Шмыгаля, адказнага за эканамічную палітыку: толькі 25% апытаных сказалі, што давяраюць яму. Зрэшты, многія кіраўнікі еўрапейскіх урадаў пра такі рэйтынг могуць толькі марыць.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула