БЕЛ Ł РУС

На мінскай вуліцы неспадзявана забіў гарачы фантан

9.07.2025 / 21:50

Nashaniva.com

На вуліцы Цэнтральнай, якая знаходзіцца ў Заводскім раёне, пры планавым правядзенні гідраўлічных выпрабаванняў мінскімі цеплавымі сеткамі здарылася пашкоджанне трубаправода.

Скрыншот з відэа

Як паведаміла прэс-служба адміністрацыі Заводскага раёна, пашкоджанне было аператыўна лакалізаванае брыгадай Мінскіх цеплавых сетак.

Выпрабаванні праводзіліся ў перыяд адключэння гарачай вады для падрыхтоўкі да будучага асенне-зімовага перыяду.

Чытайце таксама:

Каля ГЦ «Мацярык» у Мінску сёння біў фантан

«З выгляду прыстойны дом, а пах унутры невыносны». Што не так з шматпавярховікам на вуліцы Бяды?

77-гадовая жанчына патанула ў басейне ў Калодзішчах

Каментары да артыкула