БЕЛ Ł РУС

Адзін з мабільных аператараў абвясціў пра павышэнне тарыфаў

9.07.2025 / 22:13

Nashaniva.com

Аператар life:) паведаміў, што з 22 ліпеня пачне паэтапна павышаць цэны на шэраг папулярных тарыфных планаў і дадатковых паслуг.

Змены закрануць тарыфы:

а таксама бізнэс-лінейку: «Бізнэс Стандарт», «Бізнэс Голас», «Бізнэс Pro» і «Бізнэс Безліміт».

У той жа час на некаторых тарыфах адбудуцца паляпшэнні. Напрыклад, на тарыфах «Голас» і «йо1200» павялічаць аб’ём інтэрнэт-трафіку, а на тарыфе Play для новых карыстальнікаў з’явіцца падпіска на Yandex Plus.

Таксама зменіцца кошт міжнародных званкоў для ўсіх кліентаў.

Другі этап зменаў стартуе 19 жніўня — ён тычыцца забаўляльных і адукацыйных сэрвісаў, а таксама некаторых дадатковых паслуг.

Чытайце таксама:

Неўзабаве на беларускі рынак выйдзе новы мабільны аператар

Калі могуць запусціць тэхналогію 5G у Беларусі

Аператар A1 папярэдзіў уладальнікаў старых вэлкомаўскіх сімак

Мабільныя аператары вырашылі пакуль не адключаць папулярных тарыфных планаў

Каментары да артыкула