БЕЛ Ł РУС

У адной з расійскіх абласцей пракуратура дабілася зносу помніка Сталіну

9.07.2025 / 22:27

Nashaniva.com

Арбітражны суд Валагодскай вобласці задаволіў пазоў мясцовай пракуратуры і прыняў рашэнне знесці помнік савецкаму дыктатару Іосіфу Сталіну, які быў устаноўлены на тэрыторыі музея «Валагодская ссылка», і вярнуць яго аўтару, піша The Moscow Times.

Падставай для пазову сталі вынікі праверкі, праведзенай па даручэнні абласной пракуратуры. У ходзе праверкі выявілі парушэнні пры дзяржаўных закупках, у тым ліку недахоп празрыстасці, канкурэнцыі і неэфектыўнае выкарыстанне бюджэтных сродкаў. Пракуратура запатрабавала прызнаць кантракт на стварэнне помніка несапраўдным, вярнуць яго стваральніку і спагнаць 10,5 мільёнаў рублёў (каля 117 тысяч даляраў) на карысць музея.

Праўда, пакуль рашэнне суда не ўступіла ў сілу і можа быць абскарджана. Губернатар Валагодскай вобласці Георгій Філімонаў назваў рашэнне суда «прававымі нюансамі» і заявіў: «Сам аб’ект не падлягае дыскусіі. Будзе стаяць».

Гэты помнік Сталіну быў усталяваны ў снежні 2024 года і выклікаў шырокі грамадскі рэзананс. Аднак ён не адзін у рэгіёне. 4 мая ў пасёлку Кадуй таксама з’явіўся бронзавы бюст Сталіна побач з помнікам Леніну — па ініцыятыве КПРФ. А 30 чэрвеня ў горадзе Нікольск усталявалі яшчэ адзін чугунны бюст Сталіна ў парку 50-годдзя Перамогі, побач з помнікам Леніну. Паводле кіраўніка раёна, ініцыятыва ішла ад старэйшага пакалення.

На сёння ў Расіі налічваецца больш за 110 помнікаў Сталіну ў 26 рэгіёнах. Большасць з іх з'явілася падчас кіравання Уладзіміра Пуціна.

Чытайце таксама:

З’езд КПРФ абвясціў памылковым даклад Хрушчова пра культ асобы Сталіна

«Як у 1937-м». Смерць расійскага міністра — папярэджанне для палітычнай эліты

Гомельскі бізнэсовец-лукашыст, які ваюе за Сталіна, напісаў данос сам на сябе

У Гомелі закрылі забягалаўку прадпрымальніка-лукашыста і знішчылі яго плакат са Сталіным

Каментары да артыкула