БЕЛ Ł РУС

Прайшоў чарговы дэдлайн, а балансы картак усё яшчэ не выправіліся

9.07.2025 / 22:42

Nashaniva.com

Па даных Банкаўскага працэсінгавага цэнтра, неабходныя аднаўленчыя работы працягваюцца і пасля 22:00.

Паведамляецца, што ніякіх дзеянняў з боку кліентаў не патрабуюцца: усе балансы будуць скарэктаваныя аўтаматычна.

Тэхнічны збой, пра які стала вядома 9 ліпеня раніцай, закрануў працу з карткамі кліентаў «Беларусбанка», «Белаграпрамбанка» і «Белінвестбанка».

З-за збою ў асобных карыстальнікаў на картках з’явіліся няправільныя балансы, у тым ліку адмоўныя. Раней паведамлялася, што праблему вырашаць да 14:00, потым тэрмін перанеслі на 17:00, а пасля — на 22:00.

Цяпер Банкаўскі працэсінгавы цэнтр, праваліўшы адзін за адным тры дэдлайны, новы канкрэтны тэрмін ужо не называе.

@belarusnovosti После вчерашних минусов на картах белорусы потеряли доверие к банкам? #беларусбанк #беларусь #новостибеларуси #беларусьсейчас #белорусы #белоруска ♬ Aglow (Intro) - Slowed Down Version - Karamel Kel

Чытайце таксама:

Маштабны збой у трох беларускіх банках: з рахункаў знікаюць грошы

«Грошы нікуды не падзеліся, іх ніхто не скраў». У Банкаўскім працэсінгавым цэнтры пракаментавалі сітуацыю са спісаннем сродкаў

Банкаўскі працэсінгавы цэнтр вызначыў новы дэдлайн для вяртання грошай на карткі. Два ўжо праваленыя

Каментары да артыкула