БЕЛ Ł РУС

Мінскае «Дынама» прайграла «Лудагорцу», прапусціўшы ў канцы сустрэчы

9.07.2025 / 23:16

Nashaniva.com

Сёння прайшоў першы матч першага раўнду кваліфікацыі футбольнай Лігі чэмпіёнаў.

football.by

Мінскае «Дынама» гуляла ў гасцях з балгарскім «Лудагорцам» і прайграла 0:1. Адзіны мяч у сустрэчы забіў чэшскі легіянер «Лудагорца» Філіп Калач на 87-й хвліне.

Гульня ў адказ пройдзе ў наступную сераду ў Венгрыі. 

Дарэчы, «Дынама» і «Лудагорац» гулялі паміж сабой год таму ў 2-м раўндзе ЛЧ, і балгарскі клуб перамог па выніках дзвюх сустрэчаў (2:0, 0:1).

Сёлета пераможца двубою ў другім раўндзе кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў згуляе з харвацкай «Рыекай», а няўдачнік пары з нядаўчнікам пары «Эгнація» (Албанія) — «Брэйдаблік» (Ісландыя). У першым паядынку албанцы перамаглі 1:0.

У чацвер пройдуць матчы кваліфікацыі першага раўнду кваліфікацыі Лігі канферэнцый.

«Нёман» згуляе ў Ерэване з «Урарту» (20:00), жодзінскае «Тарпеда-БелАЗ» у Венгрыі з паўночнамакедонскімі «Работнічкамі» (21:00), а брэсцкае «Дынама» ў гасцях з чарнагорскай «Суцьескай» (21:30).

Беларускія клубы праводзяць свае хатнія матчы на нейтральных палях. Сёлета ў Венгрыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула