БЕЛ Ł РУС

Балансы на картках трох банкаў адноўленыя

10.07.2025 / 06:58

Nashaniva.com

Усе балансы па картках Беларусбанка, Белаграпрамбанка і Белінвестбанка прыведзены ў актуальны стан, паведаміў Беларускі працэсінгавы цэнтр.

Раніцай 9 ліпеня адбыўся тэхнічны збой, які закрануў працу з карткамі кліентаў Беларусбанка, Белаграпрамбанка і Белінвестбанка.

З-за збою ў асобных карыстальнікаў на картках з’явіліся няправільныя балансы, у тым ліку адмоўныя. Спачатку паведамлялася, што праблему вырашаць да 14:00, потым тэрмін перанеслі на 17:00, а пасля — на 22:00.

Балансы на картках Беларусбанка былі адноўленыя ноччу 10 ліпеня.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула