БЕЛ Ł РУС

Вызначыліся фіналісты клубнага чэмпіянату свету па футболе

10.07.2025 / 7:7

Nashaniva.com

У фінальным матчы ў нядзелю згуляюць еўрапейскія клубы: «Чэлсі» і ПСЖ.

«Чэлсі» ў сваім паўфінале ў аўторак перамог бразільскі «Флумінэнсе» 2:0, а ПСЖ учора разграміў мадрыдскі «Рэал» з лікам 4:0.

Фінал пройдзе ў нядзелю ў Іст-Рутэрфордзе і пачнецца а 22-й па мінскім часе.

Клубны чэмпіянат свету па футболе — спаборніцтва, у якім бяруць удзел пераможцы еўрапейскай Лігі чэмпіёнаў, паўднёваамерыканскага Кубка Лібертадорэс, аналагаў у Паўночнай Амерыцы, Афрыцы і Азіі, а таксама некаторыя клубы з найлепшым рэйтынгам.

Упершыню ў турніры, што праходзіць у ЗША з 14 чэрвеня па 13 ліпеня бралі ўдзел 32 каманды, што былі разбітыя на восем групаў.

ПСЖ — пераможца Лігі чэмпіёнаў у 2025 годзе, «Чэлсі» выйграў турнір у 2021 годзе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула