БЕЛ Ł РУС

Заснаваны беларусам стартап выпусціў ШІ-браўзер

10.07.2025 / 11:44

Nashaniva.com

Кампанія Perplexity выпусціла браўзер Comet, які абсталяваны ўбудаваным штучным інтэлектам. Пра тое, што кампанія вядзе распрацоўку ўласнага браўзера, стала вядома яшчэ ў лютым, піша Office Life.

Убудаваны ШІ можа тлумачыць змест вэб-старонак, рабіць кароткія зводкі, запаўняць формы і нават выконваць складаныя задачы, напрыклад, афармленне заказаў.

Карыстальнікі могуць размаўляць з ШІ праз Comet, выкарыстоўваючы тэг @tab «паказаць адкрытую ўкладку» — так памочнік улічыць яе пры адказе. Браўзер інтэгруецца з Gmail і Google-календаром.

Comet пабудаваны на базе Chrome, ёсць зручны перанос даных, а таксама ўбудаваны блакіроўшчык рэкламы.

Пакуль што «пакарыстацца» навінкай могуць карыстальнікі з падпіскай Max ($200 у месяц). Хутка Perplexity зробіць Comet даступным для ўсіх карыстальнікаў бясплатна, хаця дакладная дата пакуль не абвешчана.

Нагадаем, Дзяніс Ярац заснаваў Perplexity з двума партнёрамі ў ЗША, дзе жыве ўжо больш за 10 гадоў. У канцы 2024 года праект прызналі адным з самых дарагіх маладых стартапаў.

Акрамя таго, у сакавіку стала вядома, што ШІ-стартап вядзе распрацоўку ўласнага смартфона.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула