БЕЛ Ł РУС

Аляксандр Машэнскі больш не ганаровы консул Ісландыі ў Беларусі

10.07.2025 / 12:30

Nashaniva.com

Ён пакінуў пасаду дзесьці паміж красавіком і ліпенем 2025 года, піша «Бюро».

Машэнскі быў прызначаны ганаровым консулам Ісландыі ў 2007 годзе і бесперапынна займаў гэтую пасаду каля 18 гадоў.

Учора стала вядома, што польскі ўрад ухваліў нацыянальныя санкцыі супраць Аляксандра Машэнскага.

Унясенне чалавека ў польскі санкцыйны спіс цягне за сабой замарожванне яго сродкаў на банкаўскіх рахунках і спыненне любой дзейнасці кампаній, якія яму належаць. Таксама гэта азначае прызнанне асобы непажаданай на тэрыторыі Польшчы і магчымую забарону на ўезд на тэрыторыю Шэнгенскай зоны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула