БЕЛ Ł РУС

У Беларусі ўвядуць адказнасць за гей-прапаганду. Штраф — да 800 рублёў

10.07.2025 / 13:4

Nashaniva.com

А калі яе ўбачыў ці пачуў непаўналетні, то можна і заехаць на суткі.

Штрафы за прапаганду гомасэксуальных адносін і бяздзетнасці прадугледжаны праектам закона «Аб змене кодэксаў па пытаннях адміністрацыйнай адказнасці», што ўнесены ўрадам у Палату прадстаўнікоў.

Кодэкс збіраюцца дапоўніць арт. 19.16 «Прапаганда гомасэксуальных адносін, змены полу, бяздзетнасці, педафіліі».

«1. Распаўсюджванне ў любой форме інфармацыі ў мэтах фарміравання ў грамадзян уяўленняў аб прывабнасці гомасэксуальных адносін, змены полу, бяздзетнасці або аб прызнанні педафіліі дапушчальнай —

цягне накладанне штрафу ў памеры да 20 базавых велічыняў (да 800 рублёў па стане на 2025 год — НН), на індывідуальнага прадпрымальніка — да 100 базавых велічынь, а на юрыдычную асобу — ад 100 да 150 базавых велічынь.

2. Дзеянне, прадугледжанае часткай 1 гэтага артыкула, пацягнула азнаямленне непаўналетняга з такой інфармацыяй, -

цягне накладанне штрафу ў памеры ад 20 да 30 базавых велічынь або грамадскія працы, або адміністрацыйны арышт, на індывідуальнага прадпрымальніка — ад 100 да 150 базавых велічынь, а на юрыдычную асобу — ад 150 да 200 базавых велічынь», — гаворыцца ў тэксце праекта.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула